Лукашэнка рыхтуе падарунак для школьнікаў — кнігу "Мая Радзіма — Беларусь"
Падарунак ад кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі атрымаюць 1 верасня ўсе першакласнікі. Падчас правядзення ўрока "Зямля бацькоў — мая зямля" ва ўсіх школах будзе бясплатна раздавацца кніга "Мая Радзіма — Беларусь". Як адзначае "Интерфакс", у новым навучальным годзе ў Беларусі ў першы клас пойдзе 89 тысяч дзяцей.