Лукашэнка рыхтуецца да сустрэчы з Юшчанкам?
Напярэдадні пражскага саміту можа адбыцца рабочая сустрэча кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам. Па звестках Радыё "Свабода", яна запланаваная на 6 траўня ў Гомелі. У амбасадзе Ўкраіны ў Беларусі гэтыя звесткі не пацвярджаюць, але і не абвяргаюць.
Нагадаем, што Віктар Юшчанка і Аляксандар Лукашэнка ўжо сустракаліся сёлета. 20 студзеня адбылася іх сустрэча ва ўкраінскім Чарнігаве.
Нагадаем, што Віктар Юшчанка і Аляксандар Лукашэнка ўжо сустракаліся сёлета. 20 студзеня адбылася іх сустрэча ва ўкраінскім Чарнігаве.