Лукашэнка: Супраць нашай дзяржавы была арганізаваная змова
Ніхто з тых, хто ў курсе падзеяў 19 снежня, "не сумняваецца ў тым, што супраць нашай дзяржавы была арганізаваная змова". Пра гэта сёння на нарадзе па ўнутрыпалітычных пытаннях заявіў Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.
"Спансавалі яе замежныя спецслужбы, а ролю выканаўцаў адвялі мясцовым адшчапенцам і жулікам ад палітыкі", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Вы, напэўна, звярнулі ўвагу, як люта атакуюць Беларусь немцы і палякі. Усё вельмі проста. Я вымушаны сёння сказаць пра тое, што ўсе праграмы і вялізная частка грошай ішлі з Германіі і Польшчы ці праз Германію і Польшчу. Там жа і пісаліся праграмы звяржэння канстытуцыйнага ладу. І гэта не выдумка спецслужбаў. Гэта паказанні тых, хто гэта арганізаваў", — адзначыў Прэзідэнт.
"І людзі з разуменнем паставіліся да дзеянняў улады, якая рашуча абараніла парадак і дзяржаўнасць", — сказаў Лукашэнка.