Лукашэнка сустрэнецца з Берлусконі
Падчас візіту ў Італію Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Сільвіа Берлусконі, паведамляе РІА Новости.
Першапачаткова паведамлялася, што 27 красавіка Бенэдыкт XVI дасць Аляксандру Лукашэнку ў Ватыкане аўдыенцыю, а потым Лукашэнка сустрэнецца з дзяржсакратаром Ватыкана кардыналам Тарчызіа Бэртонэ.
Стала вядома, што ў панядзелак вечарам адбудзецца вячэра, на якой будуць Лукашэнка, Берлусконі і міністр замежных справаў Італіі Франка Фраціні", — паведамляе РІА Новости.
Італьянскія СМІ, зазначае агенцыя, "з павышанай цікавасцю ўспрынялі паведамленне аб візіце Лукашэнкі ў Італію".
БелаПАН