Лукашэнка сустрэнецца з моладдзю

Як паведамляе сайт"Мы", рыхтуецца сустрэча школьнікаў і студэнтаў з кіраўніком Беларусі. Яна адбудзецца да канца тыдня  ў рамках акцыі БРСМ і піянерскай арганізацыі "Пытанне прэзідэнту".
Нагадаем, увесну ва ўсіх навучальных установах краіны былі ўсталяваныя адмысловыя скрыні. У іх навучэнцы маглі апусціць свае пытанні кіраўніку дзяржавы.

На сустрэчу з Лукашэнкам, верагодна, прыедуць моладзевыя дэлегацыі з усіх рэгіёнаў Беларусі.