Лукашэнка сёння сустрэнецца з Чавэсам

6 снежня пачынаецца афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Венесуэлу. Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Чакаецца, што Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам Уга Чавэсам. Плануецца, што ў Каракасе будзе падпісаны шэраг важных сумесных дакументаў. Падчас візіту кіраўнік Беларусі прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця Нацыянальнай выставы нашай краіны.

БелаПАН