Лукашэнка студэнтам: не дапусцім закапвання грошай у вёсцы!
Кіраўнік дзяржавы ў аўторак сустрэўся са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага універсітэта.
Аляксандр Лукашэнка канстатуе адставанне аграрнай адукацыі ад патрабаванняў сучаснай вытворчасці. Ён мяркуе, што гэта ў многім абумоўлена састарэлай навучальнай базай. У той жа час Лукашэнка знайшоў і пазітыў: "Хутка мяняюцца тэхналогіі і іх тэхнічнае забеспячэнне".
Таму было пастаўленае пытанне пра перагляд праграмаў навучання такім чынам, каб малады спецыяліст на апошніх курсах атрымаў максімум вытворчых навыкаў і ведаў.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава зацікаўленая ў якаснай сістэме падрыхтоўкі сельскагаспадарчых кадраў. "Толькі забяспечыць вёску новай тэхнікай яшчэ недастаткова, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Без падрыхтаваных кадраў яна ніколі не дае належнага выніку, і ўсё гэта пераўтворыцца ў закапванне грошай".