Лукашэнка ўхваліў пагадненне з Украінай аб бязвізавых паездках

Аляксандр Лукашэнка сваім указам ад 2 красавіка ўхваліў у якасці асновы для правядзення перамоў праект Пагаднення паміж урадам Беларусі і Кабінетам міністраў Украіны аб бязвізавых паездках грамадзян. На правядзенне перамоў і падпісанне пагаднення ўпаўнаважаны прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, цяпер рэжым паездак грамадзян дзвюх краін рэгулюецца Пагадненнем аб бязвізавым уездзе грамадзян Беларусі ва Украіну і грамадзян Украіны ў Беларусь ад 17 снежня 1992 года.

У адрозненне ад дзейнага пагаднення ў праекце вызначаны пералік дакументаў для ўезду, выезду, праезду транзітам і знаходжанне грамадзян дзяржавы аднаго боку на тэрыторыі дзяржавы другога боку без візаў, рэгламентаваны парадак паездак непаўналетніх грамадзян, а таксама працэдура вяртання на тэрыторыю сваёй дзяржавы грамадзян, якія згубілі дакументы.

БелаПАН