Лукашэнка вяртаецца з Венесуэлы ў Беларусь
Завяршыўся візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Венесуэлу. За два дні ён паспеў правесці перамовы з прэзідэнтам Уга Чавэсам, узяць удзел у выставе беларускай прадукцыі, цырымоніі адкрыцця сумеснага венесуэльска-беларускага прадпрыемства па здабычы нафты. Чавэс і Лукашэнка падпісалі пагадненне пра вайскова-тэхнічнае
супрацоўніцтва. Быў падпісаны кантракт, паводле якога беларусы
спраектуюць і пабудуюць у Венесуэле жылы квартал на 5 тысяч кватэр.
БелаПАН
БелаПАН