Лукашэнка зацвердзіў склад Савета Бяспекі
У Савет Бяспекі зноў увайшлі 19 чалавек. У тым ліку Аляксандр і Віктар Лукашэнка, паведамляе "Ежедневник". Склад Савета Бяспекі не змяніўся. Яго, як і раней, узначальвае Аляксандр Лукашэнка. Акрамя таго, у Савеце Бяспекі значацца прэм'ер-міністр, кіраўнікі палат парламенту, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі, кіраўнікі ключавых сілавых міністэрстваў, старшыня Нацбанку ды іншыя дзяржаўныя асобы.