Лукашэнка загадаў не замінаць арабскім будоўлям у Мінску
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся з прапанаванымі кампаніяй “Аль Кудра Інтэрнэшнл” з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў праектамі па будаўніцтве ў цэнтры Мінска пяцізоркавага гатэля і лядовага спартовага комплексу ў раёне Чыжоўскага вадасховішча. “Пасля сённяшняга дня ўсё рашэнні па першым і другім праекце прынятыя”, - заявіў А.Лукашэнка ў суботу ў размове з кіраўніцтвам кампаніі, знаёмячыся з ходам будаўніцтва шматпрофільнага спартова-культурнага комплексу “Мінск-Арэна”.
“Сёння мы дамовіліся, таму хай інвестары пачынаюць працаваць без усякіх доўгіх прапрацовак”, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён сказаў, што “калі хтосьці будзе вам замінаць, то адразу мяне інфармуйце”.
Прадстаўнікі кампаніі з ААЭ абавязваюцца ў найкарацейшыя тэрміны пабудаваць пяцізоркавы гатэль на скрыжаванні вуліц Кірава і Леніна побач са стадыёнам “Дынама”. Прыблізны кошт праекту па будаўніцтве 24-павярховага гатэля на 250 нумароў складае ад 150 да 250 мільёнаў долараў. У сувязі з гэтым А.Лукашэнка заявіў, што “разуменне, садзейнічанне будзе з нашага боку, але ведайце, што доўга будаваць у цэнтры горада нельга”.
Интерфакс