Лукашэнка загадаў перакрыць транзіт расійскага газу праз Беларусь
Пра гэта паведаміла агенцтва БЕЛТА з пазнакай "Тэрмінова". Разам з тым, прадстаўніца Мінэнэрга Людміла Зяньковіч паведаміла, што Беларусь цалкам разлічылася з Расіяй за спажыты нашай краінай у траўні газ. Пры гэтым было вырашана не чакаць пераліку грошай ад "Газпрама" за транзіт расійскага прыроднага газу па беларускай газатранспартнай сістэме і газаправоду "Ямал-Еўропа" ў краіны Еўропы.
У цяперашні час створаныя аператыўныя штабы ў "Белэнэрга", "Белпаліўгазе" і "Белтрансгазе". Каардынацыя дзеянняў штабоў ускладзеная на Мінэнерга.
У цяперашні час шэраг электрастанцый Беларусі пераведзеныя на спальванне рэзервовых відаў паліва. Абмежаваная падача прыроднага газу на прамысловыя прадпрыемствы.