Лукашэнка заклікаў не паддавацца на правакацыі
Аляксандр Лукашэнка заклікаў праваахоўныя органы не паддавацца на правакацыі і надзейна забяспечыць абарону грамадзянаў у час выбараў. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе ў Мінску, паведамляе БЕЛТА. Кіраўнік краіны лічыць, што крыніца магчымых правакацыяў — апазіцыя — мае патрэбу ў “карцінцы”, як Лукашэнка “на касцях, на крыві зноў прыйшоў да ўлады”. Мы падставіцца не павінны, — адзначыў беларускі лідар.
У той жа час Лукашэнка запэўніў, што калі спатрэбіцца “абараніць людзей”, то тут літасці ні да каго не будзе. Ён перасцярог апазіцыю не пераходзіць Рубікон і папярэдзіў міністра ўнутраных справаў Анатоля Куляшова, што рэакцыя праваахоўных органаў і вайскоўцаў павінна быць адэкватнай і жорсткай. Дзяржсакратару Савету бяспекі Леаніду Мальцаву даручана скаардынаваць дзеянні праваахоўнікаў.
Ахвочым мітынгаваць Лукашэнка параіў ісці “з мірам” на вызначанае ўладамі месца. Ён выказаў упэўненасць, што “народу не патрэбная ніякая плошча”.