Лукашэнка запатрабаваў ад аграрыяў парадку на палях

Патрабаванне "навесці парадак" некалькі разоў прагучала з вуснаў прэзідэнта Беларусі 23 красавіка, падчас наведвання Нясвіжскага раёна. Лукашэнка запатрабаваў навесці парадак на палях, на прысядзібных і дваравых участках, а таксама навокал малочна-таварных фермаў. У прыватнасці, прэзідэнт сказаў, што яго хвалюе пытанне пересеву пацярпелых участкаў азімых культур і падсеву ”плямаў“ на ўчастках ярыны, дзе доўга стаяла вада. ”Палі трэба тэрмінова прыводзіць у парадак“, — зазначыў ён.

Таксама прэзідэнт заклікаў да парадку дачнікаў і іншых уласнікаў вясковых падвор'яў і загадаў агарадзіць па перыметры ўсе малочна-гандлёвыя фермы.