Лукашэнка зменіць кіраўніка справамі прэзідэнта?

Па інфармацыі “Беларускага партызана” у бліжэйшым часе ў Кіраўніцтве справамі прэзідэнта з’явіцца новы старшыня. Па інфармацыі “Беларускага партызана” у бліжэйшым часе ў Кіраўніцтве справамі прэзідэнта з’явіцца новы старшыня.

У адміністрацыі Лукашэнкі гавораць, што гэтае крэсла зойме былы старшыня Мінскага аблвыканкама Мікалай Дамашкевіч. Па некаторай інфармацыі, ён ужо некалькі тыдняў знаёміцца з дакументамі, што датычацца працы дадзенага ведамства.

Цяперашні кіраўнік Аляксандр Кулічкоў узначальвае ведамства з лютага 2005 года. Тады Лукашэнка называў яго "дасведчаным спецыялістам, які ўмее працаваць сістэмна". 9 кастрычніка Кулічкову спаўняецца 62 гады. Магчыма, яго проста адправяць на пенсію.