Лукашэнка зноў сустракаецца ў Мядзведзевым, на гэты раз у Сочы

Аляксандр Лукашэнка зноў наведвае Расію на запрашэнне расійскага прэзідэнта. На гэты раз сустрэча з Дзмітрыем Мядзведзевым праходзіць у Сочы.
Нагадаем, кіраўнік Беларусі праводзіў перамовы ў Маскве 19 сакавіка. Паводле кіраўніка прэс-службы Лукашэнкі Паўла Лёгкага, менавіта тады і была дасягнутая дамоўленасць пра новую, ужо "нефармальную сустрэчу" ў Краснай Паляне каля Сочы.

Як інфармуе "Інтэрфакс", Лукашэнка і Мядзведзеў маюць "на павестцы дня шырокае кола пытанняў двухбаковых адносінаў, міжнароднай праблематыкі".

Верагодна, сярод іншага, будзе абмяркоўвацца ўчорашняе ўключэнне Беларусі ў праграму Еўрасаюза "Усходняе партнёрства".