Лукашэнку просяць вызваліць студэнтаў і выкладчыкаў ЕГУ

Паралельна з віншаваннямі з перавыбраннем Аляксандр Лукашэнка працягвае атрымліваць звароты з патрабаваннямі вызваліць затрыманых 19 снежня.  Ліст з заклікам вызваліць студэнтаў і выкладчыкаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту накіравалі сёння прэзідэнту Беларусі Фонд Дамоў правоў чалавека (Нарвегія), Беларусі дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (Літва), арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” (Чэхія), Рада па справах дзяцей і моладзі Нарвегіі і арганізацыя Belarus Watch (Літва).

Да ліста, як паведамляе БелаПАН, прыкладаецца спіс студэнтаў і выкладчыкаў ЕГУ, якія знаходзяцца пад адміністратыўным арыштам.

Гладкі Яўген — 15 сутак; Кім Андрэй — 10 сутак; Клімко Кацярына — 10 сутак; Масленнікаў Фёдар — 12 сутак; Палажанка Настасся — арт. 293.1 КК (масавыя беспарадкі); Смаляк Сргей — 15 сутак, Хведарук Зміцер — 10 сутак, Фядута Аляксандр, выкладчык; Хомутаў Глеб — 13 сутак; Ярохін Эміль — 13 сутак.