Лузер для кінакрытыкаў стаў лепшым па зборах
Раскрытыкаваны яшчэ да прэм'еры вядучымі паўночнаамерыканскімі выданнямі фільм Роланда Эмэрыха "10 000 год да нашай эры" сабраў у першы ж уікэнд сусветнага пракату 61 мільён долараў, з іх 35,7 мільёна - у Паўночнай Амерыцы. Напрыклад, газета USA Today назвала блокбастэр "пафаснай нудотай", а
The New York Times, ахарактарызавала карціну як "па-вычварэнску тупую".
Нагадаю, што бюджэт карціны крыху перавышаў 100 мільёнаў долараў.
Стужка "10 000 год да нашай эры" выйшла ў пракат адначасова ў 20 краінах і ў 19 з іх апынулася на першым месцы рэйтынгу касавых збораў.
Фота: www.boston.com