Лужкоў прыедзе ў Мінск, каб адкрыць Дом Масквы
У Мінску 24 ліпеня адбудзецца афіцыйная цырымонія адкрыцця культурна-дзелавога цэнтра "Дом Масквы". Як паведамляе "Інтэрфакс", на яе прыбудзе дэлегацыя ўрада Масквы на чале з мэрам горада Юрыем Лужковым. 4-павярховы культурна-дзелавы цэнтр мае агульную плошчу 6070 кв. метраў з падземнай аўтастаянкай на 67 машынамесцаў. Цэнтр запраектаваны ў выглядзе будынка Моссавета, выкананага ў класічным стылі, і мае форму "карэ", раскрытага ў бок цэнтра горада.
У падземнай частцы акрамя аўтамастаянкі размесціцца рэстаран рускай кухні, а таксама тэхнічныя памяшканні. На першым паверсе ў цэнтральнай частцы комплексу размесціцца кінаканцэртная зала на 262 месцы, крама па продажы кніг і сувеніраў, кафэ-бар. У двух бакавых крылах запраектаваныя офісныя памяшканні і трохзоркавы міні-гатэль, які займае ўсё 4 паверхі правага крыла. Таксама тут размесцяцца бібліятэка, студыйныя памяшканні, канферэнц-зала.