Ля беларускай амбасады ў Вільні скандавалі "Сыходзь"

Сёння ў Вільні ля будынка амбасады Беларусі прайшла акцыя пратэсту, удзельнікі якой скандавалі "Сыходзь", "Нам не патрэбны такі прэзідэнт".  У акцыі, праведзенай праваабарончай арганізацыяй Belarus Watch, прынялі ўдзел блізу 20 чалавек.

Да будынку амбасады прыйшлі прадстаўнікі розных апазіцыйных рухаў і партыяў, сябры выбарчых штабоў кандыдатаў, якія знаходзяцца цяпер у зняволенні. У руках у прысутных былі партрэты экс-кандыдатаў ды іншых палітвязняў, перадае DELFI.