Ля беларускіх крамаў з'явяцца “піўнухі-налівухі”

Падчас “круглага стала”, які прайшоў у канцэрне “Белдзяржхарчпрам”, прадстаўнікі беларускіх і замежных бровараў абмеркавалі з МУС і Мінгандлю магчымыя наступствы забароны ўжывання піва ў грамадскіх месцах. Бізнэсоўцы прагназуюць крызіс піўной галіны: у Беларусі пеністы напой разліваюць пераважна ў бутэлькі, а з 23 лютага піць піва на вуліцы будзе нельга. Газета “Комсомольская правда в Белоруссии” паведамляе, што ў якасці выйсця з сітуацыі чыноўнікі прапанавалі ўладкаваць ля крамаў як мага болей “піўнух-налівух”. Таннае піва там будуць разліваць у пластык, а піць яго давядзецца стоячы.

Сёлета па краіне такіх “налівух” з'явіцца каля 5,5 тысяч. Паралельна будуць адкрывацца адмысловыя піўныя рэстарацыі.