Ля берагоў Грэцыі гарыць паром з 466 пасажырамі
“Норман Антанцік” церпіць бедства ў Адрыятычным моры.
Паром, які перавозіў аўтамабілі і 466 пасажыраў з Грэцыі ў Італію, загарэўся ў Адрыятычным моры ў нядзелю раніцай. Капітан аддаў загад аб эвакуацыі людзей, паведамляе ВВС.
Ратавальная аперацыя ідзе поўнай хадой. Некаторыя пасажыры парома “Норман Антанцік” ужо перапраўленыя на карабель, які адрэагаваў на сігнал бедства.
Іншыя судны цяпер накіроўваюцца ў раён здарэння.
Паводле агенцтва REUTERS, пажар пачаўся ў грузавым адсеку, дзе знаходзілася 222 аўтамабілі.
Фота: Reuters