Ля сталічнага цырку паставяць чатыры скульптуры
Каля абноўленага пасля грандыёзнай рэканструкцыі будынку Беларускага дзяржаўнага цырку неўзабаве паставяць чатыры скульптурныя кампазіцыі. Як распавёў агенцтву “Мінск-Навіны” аўтар работ скульптар Сяргей Бандарэнка, блізу каланады будынку на спецыяльных выступах паставяць двух клоунаў, якія нібыта стануць заклікаць публіку на паказ. Адзін клоун будзе з велічэзным барабанам, а другі з трубой. Перад самім будынкам цырку з’явіцца балерына-вершніца на кані. Гэтую кампазіцыю ўсталююць на шасціметровай калоне, каб яна добра праглядалася з усіх бакоў. Бліжэй да перакрыжавання з вуліцай Янкі Купалы размесціцца яшчэ адна скульптура — пірамідка з жывёлаў: на вялікай чарапасе стаіць кот, а на іх — маленькі слонік.