Лябедзька: Чарнамырдзін адыграў непазітыўную ролю ў гісторыі Беларусі

Віктар Чарнамырдзін быў каларытнай фігурай і цікавым чалавекам. Так ахарактарызаваў расійскага палітыка кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька. Але на думку Лябедзькі, Чарнамырдзін адыграў непазітыўную ролю ў беларускай гістогрыі.
Былы дэпутат Вярхоўнага Савета Анатоль Лябедзька лічыць, што Віктар Чарнамырдзін ускосна дапамог кіраўніку Беларусі правесці незаконны рэферэндум 1996 года. Тады разам з іншымі палітыкамі Чарнамырдзін прыязджаў у Беларусь і заняў бок Лукашэнкі, нагадвае сп.Лябедзька. Гэты рэферэндум павярнуў Беларусь да самых горшых схемаў развіцця, адзначыў палітык у гутарцы з Еўрарадыё.

Лябедзька: "Колькі адведзена столькі і жывём. Чарнамырдзін – чалавек, які пакінуў свой след і ў беларускай палітычнай гісторыі, відаць, не з самага лепшага боку, калі прыязджаў падчас крызісу рэальнага двоеўладдзя ў 1996 годзе".

Нагадаем, Віктар Чарнамырдзін памёр зранку 3 лістапада ў Маскве. Са снежня 1992 па сакавік 1998 года ён ўзначальваў урад Расіі.