Лябедзька прапанаваў Еўрасаюзу зрабіць спецпрадстаўніцтва па Беларусі

Сваю ініцыятыву ён агучыў 10 кастрычніка ў Менску на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "ЕС—Беларусь: контуры партнёрства".
"Мы хацелі б мець сталы тэлефон, па якім маглі бы звязацца з чалавекам, адказным за фармаванне палітыкі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі. Ён можа не знаходзіцца ў Беларусі, бо яго могуць стрымліваць рамкі дыпламатычных адносін. Галоўнае, каб гэты чалавек адказна ставіўся да сваёй справы", — сказаў Лябедзька.

Старшыня АГП заявіў аб неабходнасці правесці з дапамогай ЕС канферэнцыю па беларускай тэматыцы. "Самая галоўная праблема, якая павінна на ёй абмяркоўвацца, — вольныя выбары ў Беларусі. Без іх разлічваць на змену палітычнага і эканамічнага становішча ў краіне нельга", — сказаў Лябедзька.

БелаПАН