Лябедзька просіць генпракурора праверыць абставіны адпачынку Лукашэнкі

Усе абставіны адпачынку Аляксандра Лукашэнкі і асобаў, якія яго суправаджаюць, у Сербіі просіць праверыць генпракурора Рыгора Васілевіча лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Палітык не выключае, што адбываецца "нямэтавае выкарыстанне дзяржаўных сродкаў".
У сваім звароце на імя генпракурора Лябедзька спасылаецца на шматлікія паведамленні прэсы, прысвечаныя знаходжанню кіраўніка Беларусі і дзясяткаў людзей, якія яго суправаджаюць, на сербскім гарналыжным курорце.

"Таксама прашу прадаставіць інфармацыю пра тое, у якую суму абышоўся адпачынак прыкладна сарака лепшых людзей краіны дзяржаўнай скарбонцы", - цытуе словы Лябедзькі з ліста да Васілевіча БелаПАН