Лябедзька: Запрашэнне Лукашэнкі на саміт ЕС легітымуе рэпрэсіі ў Беларусі
Запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі на ўстаноўчы саміт палітыкі Усходняга партнёрства Еўрасаюза легітымуе рэпрэсіі ў Беларусі. Пра гэта заявілі агенцтву Франс Прэс у Страсбургу кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і экс-палітзняволены Аляксандр Казулін. Беларускія палітыкі сустракаюцца з прадстаўнікамі Еўрапарламента і Савета ЕС. Паводле меркавання Лябедзькі, запрашэнне стане "індульгенцыяй пасля рэпрэсій апошніх 15 гадоў" і дасць кіраўніку Беларусі "карт-бланш на будучыню". Палітык выказаўся ў падтрымку дыялогу ЕС і Беларусі, але зазначыў, што дыялог "развіваецца па правілах Лукашэнкі", апазіцыя ж з яго выключана.
Казулін заявіў, што візіт беларускага кіраўніка на саміт у Прагу будзе "не да месца", бо супадзе з мерапрыемствамі ў памяць аб дэманстрацыях пратэсту супраць камуністычнага рэжыму 1968 гады ў чэшскай сталіцы.
БелаПАН