Лябедзька: Застаюся аптымістам
Сёння родныя старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі атрымалі другі ліст, адпраўлены з СІЗА КДБ. "У мяне ўсё нармальна. Здаровы! Чытаю Булгакава, Маркеса. Што тычыцца будучыні, то вы ведаеце, што я аптыміст. Быў ім і застаюся. Не навіна для вас, што з адвакатам камунікацыі няма з мінулага года", — піша Лябедзька.
Як расказаў сайту АГП сын палітыка Арцём, бацька пацвердзіў, што перадачы даходзяць, просіць даслаць цёплыя рэчы. "Адзінае, што бянтэжыць, гэта тое, што нашыя лісты ён па-ранейшаму не атрымлівае", — кажа Арцём.