Лядовы палац у Баранавічах страціў самастойнасць

Унітарнага прадпрыемства “Баранавіцкі лядовы палац” больш не існуе — яго перадалі на баланс аддзела гарвыканкама па фізічнай культуры спорту і турызму. Раней на мэце гэтага збудавання было — зарабляць грошы, цяпер — рыхтаваць спартсменаў. Супрацоўнікі і кіраўніцтва палаца звольненыя і пераведзеныя ў штат спартыўнай школы па хакею і фігурным катанні.

Засталося невырашаным адно важнае пытанне — хто верне пазыкі дзяржаве, якія толькі за першыя шэсць месяцаў гэтага года склалі больш за мільярд рублёў.