Ляхавіцкае малако вяртаецца ў Расію

Ляхавіцкі малочны камбінат, як і раней, будзе пастаўляць сваю прадукцыю ў Расію. Спецыялісты сельгаснагляду гэтай краіны пасля праверкі далі дазвол на пастаўкі. Як паведамляла Еўрарадыё, 20 беларускіх прадпрыемстваў патрапілі ў спіс няўвозных. Пасля рэвізіі 8 з іх, у тым ліку Ляхавіцкаму, дазвол на ўвоз вярнулі, а 12 гэтай магчымасці пазбавіліся.

Толькі за 9 месяцаў сёлета Ляхавіцкі камбінат паставіў у Расію 650 т масла і тысячы тон іншай прадукцыі. Ляхавіцкія малакапрадукты карыстаюцца попытам і ўнутры краіны.