"Ляпис Трубецкой" – лепшы расійскі гурт 2008 года
Падчас падрыхтоўкі да маштабнага канцэртнага тура па Беларусі, які
пачнецца напачатку сакавіка 2009-га года, "Ляпісы" да таго ж адкрылі
сезон збору музычных узнагарод. На цырымоніі ўручэння прэмій "Звуковая
дорожка 2008" у Маскве калектыў перамог адразу ў двух намінацыях: "Рок"
і "Гурт года". "Ляпісы" упершыню патрапілі ў лік сушукальнікаў прэміі "Звуковая дорожка" (яна ж – "ZD Awards"), прычым адразу ў трох катэгорыях: "Рок", "Гурт года" і "Альбом года". Канкурэнты ў Міхалка і кампаніі былі не слабыя: Земфіра, "Мумий Троль", "Аквариум", "Би-2", "Город 312", "Бумбокс", Noize MC, Quest Pistols і нават Дзіма Білан (у намінацыі "Альбом года"). Дарэчы, Білан, які прэтэндаваў на пяць статуэтак "ZD Awards", у выніку атрымаў толькі адну. А "Ляпісы" с дзве, як лепшы гурт і лепшы рок-праект года.
Лідэр гурта, Сяргей Міхалок, дзякуючы атрыманым узнагародам упэўнены, што не заўсёды грошы і піяр граюць істотную ролю ў шоў-бізнесе.
Сяргей Міхалок: "Мы былі адзінымі намінантамі "Звуковой дорожки", якія практычна не прадстаўленыя ў медыя-прасторы. Бо нас няма ні на "Рускім Радыё", ні на цэнтральных каналах, ні ў свецкай хроніцы, за намі не стаяць магутныя карпарацыі, мы абапіраемся толькі на свае ўласныя рэсурсы. Таму, вядома, нам было прыемна атрымаць гэтую прэмію – значыць, грошы і піяр-тэхналогіі яшчэ не ўсё вырашаюць у сучасным шоў-бізнэсе".
Вядучы цырымоніі Артур Гаспаран лічыць перамогу "Ляпіcаў" цалкам апраўданай, спасылаючыся на паспяховасць апошняга альбома "Манифест":
Артур Гаспаран: "Прарыў "Ляпісаў" можа здацца нечаканым, але калі зірнуць на айчынную рок-сцэну, то стане зразумела: галоўныя канкурэнты "Ляпіса Трубяцкога" – Земфіра, "Мумий Троль" – у мінулым годзе не апраўдалі чаканняў сваіх прыхільнікаў. А "Ляписы", наадварот, выступілі больш цікава і моцна, чым ад іх чакалі. Іх альбом "Манифест" зачапіў і старых прыхільнікаў, якія памятаюць "Ляписа Трубецкого" па народных хітах кшталту "Ау", і новую, альтэрнатыўную публіку. Таму яны і перамаглі".
Нагадаем, цэнтральны канцэрт беларускага тура "гурта "Ляпис Трубецкой" адбудзецца 9 сакавіка ў Палацы Спорту ў Мінску. Акрамя гэтага чакаюцца выступы ў Брэсце, Гродна, Магілёве, Гомелі, Наваполацку, Салігорску і Бабруйску.