"Ляпис Трубецкой" намінаваны ў трох краінах
Перад пачаткам тура па Беларусі з праграмай "Маніфест" гурт "Ляпис
Трубецкой" працягвае збор прызаў па выніках 2008 года. У першай палове
сакавіка ва Ўкраіне, Расіі і Беларусі будуць падведзеныя вынікі
некалькіх розных узнагарод, на якіх калектыў значыцца сярод галоўных
прэтэндэнтаў. Ва Ўкраіне "Ляпісы" з альбомам "Маніфест" знаходзяцца ў ліку лідэраў прэміі "Непапса" ў намінацыі "Альбом года" (галасаванне ідзе да 15 сакавіка па адрасе http://community.livejournal.com/jamfm_ua/695372.html). У Расіі іх кліп "Огоньки" з'яўляецца адным з трох прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі "Відэакліп" на прэміі "Чартова дюжина" (галасаванне ідзе да 1 сакавіка на сайце http://www.13top.ru). А ў Беларусі "Ляпісы" значацца ва ўсіх галоўных намінацыях на прэміі "Рок-каранацыя" (згодна з меркаваннем журы).
Нагадаем, што сёлета каманда "Ляпис Трубецкой" ужо перамагла ў намінацыях "Гурт года" і "Рок" на ўзнагародах "Звуковая дорожка" (Расія), а таксама ў намінацыях "Лепшы рок-альбом" і "Прыз вялікага журы" на ўзнагародах "Experty.by" (Беларусь).
Графік тура па Беларусі:
9 сакавіка - Мінск, "Палац Спорту"
14 сакавіка - Маладзечна, "ГЦК" ("Рок-каранацыя")
15 сакавіка - Ліда, "РДК"
16 сакавіка - Гродна, "Лядовы Палац"
Чакаюцца таксама канцэрты ў Брэсце, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Наваполацку, Салігорску і Бабруйску.