“Ляпіс Трубяцкі” адкрыў новую версію свайго сайта
Гурт “Ляпіс Трубяцкі” адкрыў ужо чацвёртую версію за 8 гадоў існавання афіцыйнага сайта - http://www.lyapis.com. Канцэпцыю дызайна для яе распрацаваў Аляксей Церахаў, рэжысёр
знакамітага кліпа “Капітал”. На новым сайце можна знайсці свежую
фотасесію да альбома “Капітал”, поўны спіс усіх рэлізаў “Ляпісаў”,
новы, супермагутны форум.
Прыхільнікам творчасці гурта прапануецца легальна набыць яго запісы ў фармаце МР3. Бліжэйшым часам стваральнікі сайта абяцаюць апублікаваць тэксты і акорды песень, выкласці відэакліпы і эсклюзіўныя МР3 для падпісчыкаў рассылкі навінаў, паведамляе партал tut.by.