"Ляпісаў" прызналі лепшымі за U2, Green Day і Пола Макартні
Кліп "Капітал" гурта "Ляпис Трубецкой" увайшоў у лік пераможцаў міжнароднага фэсту музычнага відэа ViMus-2007, які адбыўся ў Партугаліі. Ролік "Ляпісаў" быў там адзінай рускамоўнай працай, але гэта не перашкодзіла яму абыйсці ў конкурсе дзесятак сусветных суперзорак.
Для конкурснай праграмы фэсту ViMus-2007, які праходзіў у курортным мястэчку Павоа дэ Варзім, было адабрана самае цікавае музычнае відэа, знятае за апошні год, у тым ліку — кліпы U2, Green Day, Pet Shop Boys, Black Eyed Peas, Scissors Sisters, Gnarls Barkley, Пола Макартні, Джасціна Цімберлэйка і шматлікіх іншых сусветнавядомых музыкаў.
Дарэчы, усе вышэйназваныя выканаўцы не атрымалі ніводнай узнагароды ад журы, якое ўзначальваў знакаміты партугальскі кінарэжысёр Хасэ Пінейра. У сямі міжнародных намінацыях перамаглі кліпы Бэка, Фэйст, гуртоў Modest Mouse, Yeah Yeah Yeahs, Fonica і непасрэдна "Ляпис Трубецкой".
Нашы суайчыннікі заваявалі "Адмысловы прыз журы" за кліп "Капітал", зняты беларускім рэжысёрам Аляксеем Церахавым. Тым часам "Капітал" працягвае сваё шэсце па міжнародных відэафорумах.
На днях у межах транскантынентальнага фэсту Onedotzero ён будзе паказаны ў аргентынскім Буэнас-Айрэсе і швейцарскім Цурыху.