"Ляпісы" чакаюць дапамогі прыхільнікаў
Беларускі калектыў «Ляпис Трубецкой» запрашае сваіх прыхільнікаў зрабіць свой унёсак у стварэнне відэароліка на песню «Огоньки» з новага альбома «Капитал».
Музыкі прапануюць меламанам падзяліцца з імі настальгіяй па 70-80-х гадах. Для гэтага дастаткова пакапацца ў старых фотаальбомах і архівах бабуляў ды дзядуляў, адсканаваць фотакарткі, якія перадаюць дух і атмасферу «позняга СССР», і даслаць іх «Ляпісам».
Асабліва вітаюцца чорна-белыя фота з дзіцячых ранішнікаў, катання на санках ці каньках, навагодніх ёлак, святочных дэманстрацый, сямейных застолляў, народных гулянняў і г.д.
Лепшыя з дасланых фотакартак будуць выкарыстаныя ў кліпе «Огоньки». Ну, а самы актыўны ўдзельнік акцыі будзе ўзнагароджаны ганаровай граматай за подпісам лідэра гурта «Ляпис Трубецкой» Сяргея Міхалка і прэміраваны эксклюзіўным DVD з лепшымі кліпамі «Ляпісаў».
Тэхнічныя патрабаванні да фотакартак: разрашэнне не менш за 1500х2000 кропак. Ідэальны варыянт для рэжысёра - серыя з некалькіх падобных кадраў. Напрыклад, два аднолькавыя кадры, знятыя фатографам з невялікай розніцай па часе (ці з крыху іншай кампазіцыяй).
Фотакарткі прымаюцца да 16 лістапада ўключна. Праглядзець узоры фотакартак і праслухаць песню можна тут.