“Ляпісы” прэзентавалі музычную паштоўку пра “шэрых быкоў”
Такім чынам гурт вырашыў “падтрымаць веру беларусаў у светлую будучыню, пазітыў і немінучую перамогу дабра над любымі казачнымі пачварамі”. Гурт "Ляпіс Трубяцкой" вырашыў павіншаваць беларусаў усяго свету з Калядамі і Новым годам музычнай паштоўкай – беларускамоўнай песняй "Грай" з будучага альбома, перадае сайт калектыву.
"Напярэдадні чароўнага свята мы вырашылі выпусціць песню на беларускай мове, у якой жадаем падарыць усім беларусам адчуванне вясны і святочных цудаў, а таксама падтрымаць іх веру ў светлую будучыню, пазітыў і немінучую перамогу дабра над любымі казачнымі пачварамі, – тлумачыць Сяргей Міхалок. – Мы прапануем беларусам, якія жывуць у розных кутках зямнога шара, устаць у карагод, праспяваць гэту песню хорам і вярнуць у нашы шэрагі веру ў сяброўства, братэрства і каханне".
"Грай" – першы беларускамоўны сінгл з будучага альбома "Ляпісаў", праца над якім ужо амаль завершана. Як прызнаўся нядаўна Сяргей Міхалок, новы дыск павінен разбурыць стэрэатып пра тое, што "Ляпісы" – гэта ска-панк-гурт. Выхад альбома прызначаны на сакавік 2011 года.
Паслухаць і спампаваць песню можна тут