Лясгасы падрыхтавалі на продаж больш за 200 тысяч ёлак
Больш за 200 тысяч ёлак паступяць у продаж з 19 снежня. Купіць навагоднія дрэвы можна будзе як на кірмашах, якія адкрыюцца па ўсёй краіне, так і ў саміх лясніцтвах, інфармуе “Інтэрфакс-Захад”.
Вырошчваюцца ёлкі на спецыяльных плантацыях, а таксама высякаюцца разам з іншымі дрэвамі па вытворчай неабходнасці — каб ачысціць трасы або падчас санітарных рубак. Каштаваць ёлкі будуць ад 5,5 тысяч да 32 тысяч рублёў.
Разам з тым у лясах узмацнілі кантроль за незаконнай вырубкай елак. Парушальнікам пагражае штраф да 1 мільёна 750 тысяч рублёў.