"Лятаючая талерка" ледзь не забіла ганцавіцкую пенсіянерку

Кабету ўратавала тое, што на нейкую секунду яе затрымала знаёмая, іначай бы талерка ўпала проста на яе, адзначае газета "Ганцавіцкі час". Цяпер жанчына скардзіцца ў камунгас. Яна патрабуе, каб адключаныя талеркі паздымалі. А такіх талерак нямала, бо ў многіх ганцаўчан цяпер кабельнае тэлебачанне.