Лявон Баршчэўскі – “кампрамісны” старшыня Партыі БНФ?
На з’ездзе Партыі БНФ, які праходзіць у Мінску, прайшло галасаванне ў выбары старшыні партыі. У бюлетэні было толькі адно прозвішча – Лявона Баршчэўскага, які быў
лідэрам БНФ "Адраджэньне" ў 1990-я, пасля выезду на эміграцыю Зянона Пазьняка
(яшчэ да расколу). У выніку Баршчэўскі быў абраны старшынём партыі. За яго прагаласавалі 211 дэлегатаў з 237, якія атрымалі бюлетэні. 5 бюлетэняў былі прызнаныя несапраўднымі.
Нагадаем, Вінцук Вячорка і Алесь Міхалевіч сёння знялі свае кандыдатуры.
Некаторыя эксперты лічаць, што Баршчэўскі будзе праводзіць у Партыі БНФ лінію ўжо былога старшыні Вінцука Вячоркі. Таму не дзіўна, што Алесь Міхалевіч не быў ім прапанаваны на пасаду намесніка.
Лявон Баршчэўскі хоча бачыць сваімі намеснікамі Вінцука Вячорку (прычым, першым намеснікам), Аляксея Янукевіча, Сяргея Мальчыка, Віктара Івашкевіча і Уладзіміра Лабковіча.
На здымку з архіву: Вячорка і Баршчэўскі: пасаду здаў, пасаду прыняў
Фота - Photo.ByMedia.net