Лявон Баршчэўскі трапіў у дарожнае здарэнне
Раніцай 7 чэрвеня аўтамабіль, у якім старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі разам з кіроўцам выпраўляўся з Мінску, стаўся ўдзельнікам дарожнага здарэння. Палітык ехаў па партыйных справах у Гродна. Перад выездам з Мінску на скрыжаванні дарогу аўтамабілю рэзка перакрыла машына з невыразнымі нумарамі і надпісам “таксі”, адзначае прэс-служба Партыі БНФ. У выніку сутыкнення Лявон Баршчэўскі мусіў ехаць далей маршрутным транспартам.
Сам палітык кажа, што яму вельмі дзіўнымі падаліся паводзіны кіроўцы “таксоўкі”, у якой, дарэчы, не было пасажыраў. Пасля прыезду супрацоўніка ДАІ гэты кіроўца, па словах Баршчэўскага, абмяняўся некалькімі фразамі з даішнікам. Пасля гэтага супрацоўнік аўтаінспекцыі нават не стаў распытваць сведкаў і ўдзельнікаў здарэння, а адразу ад’ехаў.