Лявон Вольскі: N.R.M. не паклікалі на юбілейнае “Басовішча”
Хаця гурт збіраўся здзівіць усіх незвычайным рэтра-канцэртам і праспяваць песні “Мроі”. Гурт NRM знаходзіцца ў творчым адпачынку, аднак музыкі засмучаныя тым, што іх перасталі клікаць на канцэрты. Напрыклад, у гэтым годзе, як і ў мінулым, не паклікалі на фестываль “Басовішча”, які штогод ладзяць польскія студэнты з беларускімі каранямі. Апошнім часам NRM стаў нязменным атрыбутам гэтага мерапрыемства, такім як піва, кіўбаскі і Кілер-бар. Чаму ж арганізатары не запрашаюць легендарны гурт? Тым больш, у музыкаў даўно падрыхтавана спецыяльнае шоў для юбілейнага, 20-га “Басовішча”.
Вольскі: “У нас была задумана такая цікавая акцыя з хлопцамі… Скажу вам шчыра, зараз N.R.M. знаходзіцца пакуль што ў творчым адпачынку, але дзеля Басовішча адмыслова, паколькі яму 20 гадоў, мы падумалі, што можна выйсці ў іміджы і праспяваць песні старажытнага гурта “Мроя” 80-х гадоў. Мы б маглі гэта зрабіць, але пакуль што нам ніхто не тэлефанаваў на жаль, не запрашаюць… Я думаю, што ў іпастасі НРМ і не варта на 20-м выходзіць. Лепей выйсці такой юнацкай, тупаватай, бадзёрай энергіяю. А з ZET на Басах? Адразу магу вас расчараваць - наўрад ці атрымаецца…”.
Нагадаем, сёння на сайце і ў эфіры Еўрарадыё адбыўся онлайн з вядомым музыкам.
Раскажыце ў двух словах пра “Гамон”…
Л.В.: Будзе “гаманістычная” праграма. Будзе багаты сайт – сайт у сайце. Будуць розныя падраздзелы: эсэ на зададзеную тэму… Вы, шаноўныя, можаце падключацца і прысылаць свае варыянты тэмаў наступных. Я буду разважаць з вашай дапамогай наконт тэмаў беларускай і не толькі беларускай рэчаіснасці – ад філасофіі да рускага шансону. Калі ласка.
Ці можаце агучыць тэму першай перадачы?
Л.В.: Першая перадача будзе ўступнай, таму я буду з усімі вітацца з рознымі слаямі беларускага насельніцтва. А другая перадача будзе прысвечана назве “Беларусь”. Якая гэтая назва – добрая ці кепская? Можа трэба яе памяняць?
Ці знайшлі вы гармонію?
Л.В.: На жаль, ці на шчасце гармоніі я не знайшоў. На шчасце таму што, калі няма гармоніі ў жыцці, то песні пішуцца, мне здаецца, прасцей, чым калі знойдзена гармонія. Калі знойдзена гармонія – напэўна трэба пераходзіць на празаічны жанр: сур’ёзную прозу пісаць, раманы… За горадам, у сваім катэджы, сабачка бегае, а ты сядзіш-пішаш…
Ці збіраецеся вы ўдзельнічаць сёлета ў фэсце Bela Music ( з любой вашай камандай)? Як вы ставіцеся да яго з’яўлення? І ці не задецца, што акцыя ў выніку ператворыцца ў акцыю “За Беларусь!”?
Л.В.: Не. У нас праекты ў творчых адпачынках, таму мы не можам так экстранна збірацца і ўдзельнічаць. Калі любыя фестывалі з’яўляюцца – то гэта добра.. Дзяржаўныя, недзяржаўныя… Хай будуць. Гледачы і слухачы не вінаватыя, што ёсць нейкі падзел на альтэрнатыву, альбо што дзяржава хоча свой імідж павысіць дзякуючы такой акцыі. Хай слухачы паслухаюць, хай гледавчы паглядзяць. Наконт “За Беларусь”: не здаецца. Я лічу, што будуць асцярожны яны з агітацыяй на гэтай акцыі, што не будзе наогул ніякіх агітацыйна-прапагандысцкіх захадаў ні з таго боку, ні з гэтага. Будзе наадварот паказвацца, які ў нашай краіны станоўчы, дэмакратычны нармальны імідж. Хай людзі адтапырацца, ў нас жа з 90-х такіх акцый не было.
Ці можна будзе прыйсці ў эфір радыё “Гамон”?
Л.В.: З цягам часу будзе можна. Проста спачатку трэба запусціцца, каб была перыядычнасць нейкая. А тады-калі ласка, прыходзьце, пляціце што хочаце ў эфіры… У нас дэмакратызацыя. Свабода слова.
Чаго, на вашу думку, не хапае апазіцыі, а чаго Лукашэнку?
Л.В.: Калбасы з шакаладам, якую пачалі рабіць у Беларусі. З’ядаеш кавалак – і робішся добрым, пазітыўным да ўсіх і спагадлівым.
Кажуць, Алег Хаменка не супраць крэсла міністра культуры Беларусі. 3 парады цяперашняму міністру і будучаму, калі б былі яго дарадцам…
Л.В.: Па-першае, я дарадцам міністра культуры ніколі не буду, нават Хаменкі. Гэта не маё месца ў эшалонах улады. Я асобная адзінка творчая, таму не збіраюся гэтым займацца. Цяперашняму міністру звольніцца параіў бы адразу, пры чым у самы кароткі тэрмін. Прычым, не толькі міністру, а і ўсім намеснікам таксама. Проста ўсяму міністэрству варта пайсці ў адпачынак, паехаць на зэканомленыя грошы куды-небудзь у цёплыя краіны, альбо зарабляць упарадкаваннем двароў. Я думаю, у іх атрымаецца, у іх там здаровыя дзядзькі ёсць. Ну, а Хаменку на гэтай пасадзе я проста пажадаў бы ўсяго найлепшага. Ён цалкам абазнаны чалавек у культурным працэсе, чым цяперашні міністр культуры. Думаю, у яго атрымалася б.
Ці аказваеце вы падтрымку маладым музыкантам?
Л.В.: Як Вам сказаць? У краіне такая сытуацыя з музыкай і, наогул, культурай, што ўсім патрэбная падтрымка – і старым, і маладым. Раней, калі было шмат канцэртаў, мы запрашалі маладых музыкаў на разагрэў – “Крок”, “Зьмяю”… Але цяпер… Мы не ўплываем на палітыку радыё, самі, практычна, не зьяўляемся на тэлевізіі… Пра якую падтрымку Вы гаворыце? Удакладніце, можа.
Хм... Лявон... А чё-й т это вы на фотке гитарку в левой руке держите!?
Л.В.: Дзіцячая хвароба левізны, ведаеце... Як пісаў правадыр пралетарыяту.
Ці маглі б Вы запісаць сумесны альбом з Хадановічам песьні Коэна, напрыклад, ці ягоныя уласныя ў праэкце Крамбамбулі?
Л.В.: Пра коэнаўскія песьні, дарэчы, неаднаразова прыходзілі розныя прапановы. Але бліжэйшым часам я імі (песьнямі Коэна) займацца ня буду, хаця матар’ял, безумоўна, вартасны. Што тычыцца праектаў, дык іх і без таго шмат, і ўвесь бягучы год расьпісаны. А там паглядзім. Чаму не?
Лявон, у меня, наверное, самый распрастранённый вопрос: когда выйдет новый альбом N.R.M.?
Л.В.: Сапраўды, пытаньне арыгінальнае. Я б сам хацеў сабе яго задаць, але адказу пакуль не знаходжу. Гурт пакуль у творчым адпачынку. Колькі ён працягнецца – дакладна невядома.
Добры дзень, Лявон! Хацелася запытаць, кольки і якіх праэктаў Вы плануеце распачаць у бліжэйшы час? Дзякуй. З павагай, Дзмітрый.
Л.В.: Вось так адразу ўсё й сказаць? Ну, добра. Зараз я працую над праектам “Бацькаў дар” (рабочая назва) на вершы беларускіх паэтаў. Некаторыя зь іх, нават, ёсьць у хрэстаматыі. Мне падаецца, варта ажывіць гэтую спадчыну, да якой зараз ставяцца горш, чымсьці за савецкім часам – як да чагосьці непатрэбнага, састарэлага, аджылага… Даволі шырокі выбар творцаў – ад Яна Чачота да Рыгора Барадуліна. Куляшоў, Броўка, Танк… Наноў знаёмлюся з даўно забытымі (часам ніколі не чытанымі!) вершамі таленавітых Мастакоў. Калі ў мяне зь беларускай паэзіяй гэткая сытуацыя, што казаць пра бальшыню?