Лёс “Нашай вясны” вырашаецца сёння ў Вярхоўным судзе

На 10 жніўня прызначаны разгляд грамадзянскай справы праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Уладзімера Лабковіча і Валянціна Стэфановіча да Міністэрства юстыцыі.
Яны дамагаюцца рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша вясна”. Гэта ўжо трэці па ліку пазоў.

У двух папярэдніх выпадках Вярхоўны суд прыняў бок Мінюсту. Пасля скасавання рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі “Вясна” ў 2004 годзе актывісты спрабавалі зарэгістравацца пад новай назвай “Наша вясна” ў 2007 годзе, потым у лютым і сакавіку 2009 году, нагадвае “Радыё Свабода”.