Лёс Захарава залежыць ад Лукашэнкі
Ці застанецца Міхаіл Захараў трэнерам хакейнай зборнай Беларусі, пакуль невядома. Коўч па-ранейшаму ўзначальвае нашу каманду і яго пакуль не звальнялі. У Міністэрстве спорту чакаюць вяртання ўсёй алімпійскай дэлегацыі з Ванкувера, а таксама ацэнкі выступлення нашых спартсменаў кіраўніком дзяржавы.
“Ну, пакуль што мы яго не звальнялі – загаду не было. Па-першае, мы павінны дачакацца асноўную дэлегацыю. Я маю на ўвазе, з кіраўніцтва і тыя, хто прысутнічаў на Алімпійскіх Гульнях. І ўжо пасля гэтага будзе нейкае рашэнне, дадзеная ацэнка кіраўніком дзяржавы па выніках Алімпійскіх Гульняў. І далей ужо будуць уносіцца пэўныя карэктыроўкі”, ― распавёў Еўрарадыё намеснік кіраўніка Дырэкцыі нацыянальных каманд Міністэрства спорту і турызму Дзмітрый Даўгалёнак.
Нагадаем, што Міхаіл Захараў быў прызначаны трэнерам Алімпійскай зборнай на час Гульняў у Ванкуверы. У Канадзе нашы хакеісты прайгралі тры матчы і не здолелі прабіцца ў чвэрцьфінал. Пасля завяршэння турніру Захараў паабяцаў прызавое месца на сёлетнім чэмпіянаце свету ў Германіі.