Любыя наркотыкі ў Галандыі забароненыя
Па вечарах цэнтральная частка Амстэрдама тоне ў дыме і кожы жадаючы можа запаліць касяк акурат на вуліцы. Але, як высветлілася, наркотыкі ў Галандыі ўсё ж такі нелегальныя. Чаму ж паляць забароненую марыхуану?
Галоўная асаблівасць галандцаў у тым, што глядзяць яны на праблему наркотыкаў адкрыта і аб’ектыўна. І, як распавёў Еўрарадыё супрацоўнік галандскага Трымбас інстытута (Trimbos instituut) — інстытута ментальнага здароўя і наркаманіі — Петэр ван Дайк (Peter van Dijk), сыходзяць яны з таго, што пазбавіцца ад наркотыкаў немагчыма. Трэба разумна імі кіраваць.
“Адна з галоўных нашых мэтаў, —– кажа спадар Петэр, — знізіць шкоду ад ужывання наркотыкаў, бо мы зразумелі: наркотыкі былі, ёсць і заўсёды будуць. Такая пазіцыя ў Нідэрландах сфармавалася яшчэ ў 1960-х. Можна змагацца з наркотыкамі, як гэта робяць у ЗША, але гэта не дапамагае.”

Петэр ван Дайк: “Мы ведаем, што шмат людзей ужываюць марыхуану. Таму мы лепей будзем прадаваць яе ў крамах, каб ведаць, што людзі ўжываюць траву добрай якасці. Менавіта нашыя супрацоўнікі з Трыбмас інстытута два разы на год правяраюць якасць марыхуаны і гашышу ў лабараторыі.”

Вось тут-та і атрымліваецца сапраўдная галандская галаваломка. Опіумныя законы забараняюць марыхуану, але дазваляюць адчыняць кафешопы і ўжываць канабіс у прыватных мэтах.
Што ж тады павінен прадаваць кафешоп, калі забаронена вырошчваць ці набываць траву? І як быць, калі можна паліць, але нельга мець марыхуану ў кішэні? Пра камічнасць гэтай сітуацыі разважае Петэр ван Дайк:
Петэр ван Дайк: “Гэта нашая праблема. Вырошчваць марыхуану ў Галандыі дагэтуль забаронена, таму кафешопы набываюць тавар на чорных рынках. Продаж марыхуаны з прылаўка кафешопа таксама нелегальны, але гэта мы дазваляем рабіць.”

На гэты конт сёлета ў Нідэрландах было вельмі шмат дыскусіяў. Некаторыя прапануюць дазволіць вырошчваць марыхуану, некаторыя патрабуюць зачыніць кафешопы. Якой будзе сітуацыя з наркотыкамі ў краіне, ніхто не можа сказаць дакладна, але шмат кафешопаў ўжо былі зачыненыя праз дзейнасць хрысціянска-дэмакратычных партый Нідэрландаў.
Дзеля таго, каб кантраляваць дзейнасць кафешопаў, у Амстэрдаме быў створаны асобны нарад паліцыі “Джоінт хіт тім” (Joint Hit Team). Калі кафешоп не падпарадкоўваецца правілам, то ён можа быць аштрафаваны ці зачынены.

“Кафешопы вельмі пільна рэгулююцца, — кажа Петэр ван Дайк. — Яны павінны падпарадкоўвацца шматлікім правілам: нельга прадаваць марыхуану падлеткам, рэкламаваць яе, таксама нельга мець цяжкія наркотыкі і марыхуану ў памеры больш за 500 грамаў тавару. Калі кафешоп двойчы парушыць правілы, ён будзе адразу ж зачынены.”

У параўнанні з Беларуссю, дзе за марыхуану ў кішэні даюць ад двух да пяці гадоў, у Нідэрландах чалавек, што ўжывае наркотыкі, не вінаваты перад законам. Петэр ван Дайк кажа, што нарказалежныя не павінны карацца. Наадварот — у Галандыі ім дапамагаюць.
Петэр ван Дайк: “Што б ты не ўжываў — какаін, экзтазі, марыхуану ці яшчэ што — цябе ніколі не пасадзяць. Табе проста дадуць інфармацыю пра наркотыкі. Калі адсылаць кожнага, хто ўжывае наркотыкі, за краты, то трэба будаваць дужа шмат тых кратаў.”

Спецыфіка Галандыі ў тым, што моладзь не баіцца размаўляць пра наркотыкі з бацькамі, у школе, паміж сабой. Гэта дапамагае ім самім разабрацца ў сітуацыі, і, што самае важнае, дае спецыялістам аб’ектыўную карціну — хто, дзе і як ужывае наркотыкі. Чаму гэта так важна, тлумачыць Петэр ван Дайк:
Петэр ван Дайк: “Калі з’яўляецца нейкі новы наркотык і ён становіцца папулярным, мы адразу гэта бачым і адразу можам прыняць пэўныя прадухіляльныя меры ці забараніць яго”.

Еўрарадыё пабачыла, як такая ліберальная палітыка працуе ў рэальнасці. Большасць нашых знаёмых галандцаў не ўжывае наркотыкаў. Для іх гэта тое ж самае, што піць гарэлку — нецікава, неарыгінальна і бессэнсоўна. Напрыканцы нашай размовы Петэр ван Дайк зазначыў, што забароны дакладна не дапамагаюць у барацьбе з наркаманіяй.
Петэр ван Дайк: “Гэта не праўда, што праз нашую ліберальную палітыку ўсе галандцы — наркаманы. Калі тут, у Нідэрландах, вы пойдзеце ў старэйшыя класы ў школе і спытаецеся, ці ўжывалі яны марыхуану, то большасць скажа “не”, у той час як у іншых краінах яны скажуць “так, так”. І гэта таму, што калі нешта забаронена, гэта больш прываблівае маладых людзей.”

Фота: Тося Кукс
Слухай іншыя рэпартажы пра Галандыю і выйграй 2 квіткі ў Амстэрдам: "ТЭЛЕПОРТ У ГАЛАНДЫЮ"