Людзі ў цывільным затрымалі моладзевых актывістаў
Сёння ў Мінску ў часе распаўсюда спецвыпуску "Плошча" затрыманыя актывісты "Маладых дэмакратаў" Дзмітры Сільчанка і Алег Кераль.
Затрыманне адбылося ў раёне плошчы Якуба Коласа, паведамляе прэс-служба АГП.
Моладзевы актывіст АГП Аляксандр Сцепаненка, які пазбег затрымання, апісаў яго так: "Мы ўбачылі групу людзей у цывільным з рацыямі, якія на нас насоўваліся. Дзіма і Алег засталіся з газетамі ў руках, я паспеў адысці ў бок. Іх абкружылі і суправадзілі ў бок пад'ехаў мікрааўтобуса, які пад’ехаў".