Людзі ў цывільным затрымлівалі рэдактара "Народных навінаў Віцебска"

Рэдактара інтэрнэт-выдання "Народныя навіны Віцебска" Сержука Серабро затрымлівалі 9 траўня на плошчы Перамогі ў Віцебску падчас святочных мерапрыемстваў. Людзі ў цывільным не прадставіліся. Яны адвялі Серабро ў аўтобус, які стаяў на ўскрайку плошчы і пратрымалі яго каля 40 хвілін. Невядомыя супрацоўнікі сілавых структур перапісалі дадзеныя з журналісцкага пасведчання журналіста, а пасля яго адпусцілі. Прычыну затрымання Серабро яны не паведамілі. 

Глядзі таксама: У Віцебску затрымалі Сяргея і Віталя Каваленкаў