ЛЮК: “Жаночыя гурты руляць!” (фота)

7 сакавіка харкаўскі гурт ЛЮК прэзентаваў новыя песні, аднак змаўчаў пра гэта. Тым не менш і музыкі, і слухачы аджыгалі цэлы вечар напоўніцу. Фотарэпартаж з імпрэзы глядзіце тут. * * *
7 сакавіка харкаўскі гурт Люк прэзентаваў свае новыя песні ў клюбе BRONX! Але… на самой справе новых песень ніхто не пачуў. Справа ў тым, што музыкі гурта ЛЮК досыць сціплыя і папросту з-за сціпласці не агучвалі назваў кампазіцыяў падчас канцэрту.

Разам з ЛЮК’амі невялікую (на жаль) колькасць меламанаў вітаў беларускі гурт “Дядюшкин Сон”, які, відаць, перад канцэртам вельмі ўдала ўвайшоў у адмысловы настрой, раскрыў усе чакры насустрач музычным гукам і прэзентаваў каля дзесяці кампазіцый нядрэннай інструментальнай імправізацыі. Песня “Леди на мопеде” стала эмблемай, так бы мовіць, вечару. Хутка з’явілася і сама “лэдзі” – Вольга, вакалістка гурта Люк.

Канцэрт працягваўся некалькі гадзін, і ЛЮК’аў вызывалі на “Біс” аж тры разы. На трэці раз музыкі не здолелі выйсці на сцэну, бо зранку мусілі з’язджаць ў Брэст - наступнае месца музычнай дыслакацыі ў Беларусі.

Дзіўна было тое, што сярод прыхільнікаў гурта ЛЮК мною была заўважана вялііііііізная колькасць дзяўчат! І гэта радасна. Жаночыя гурты руляць!

Прапаную вашай увазе невялічкі фотарэпартаж з канцэрту і некалькі відэаўрыўкаў выступу ЛЮК’аў. Слухайце розную музыку, карацей

Запісваем інтэрв'ю, слухайце ў эфіры ў наступную суботу