Мабільная сувязь патаннее
У наступным годзе беларускі ўрад збіраецца знізіць мясцовыя падаткі (падатак з продажаў і падатак на паслугі) да 5%. Цяпер мясцовы падатак з продажаў аплочваюць уладальнікі мабільнікаў. 15% ад кошту кожнай хвіліны гутаркі ім даводзіцца аддаваць дзяржаве.
Калі ж прапанову аб паніжэнні падаткаў прымуць, мабільная сувязь можа ў наступным годзе патаннець.
Акрамя таго, з новага года, магчыма, менш плаціць давядзецца і за імпартныя тавары.
Нагадаем, ужо амаль паўгода за любую замежную прадукцыю пакупнік аддае ў мясцовы бюджэт 15%.
Разам з тым, улады збіраюцца павысіць падатак на дададзеную вартасць з 18% да 22%. А гэты падатак запісаны ў кошт практычна кожнага тавара, прадукта або паслугі.
Паводле газеты “Комсомольская правда в Беларуси”