Мабільны аператар velcom з 1 лютага зачыняе 16 архіўных тарыфных планаў
Мабільны аператар velcom з 1 лютага зачыняе 16 архіўных тарыфных планаў "з мэтай аптымізацыі і спрашчэння тарыфнай лінейкі".
На сайце кампаніі паведамляецца, што не будуць абслугоўвацца наступныя тарыфныя планы: "Лёгкі", "Драйв", "Стандарт", "Старт", "Салют хвілін", "Адкрыты", "Адкрыты 100", "ПАРА", "Пара па парах!", "Я + ТЫ", "На сувязі", "Новы стандарт", "Справы сямейныя", "Свая сетка", "Кеды", "Паўкеды".
Абаненты, якія карыстаюцца гэтымі планамі, да 21.00 31 студзеня маглі перайсці на любы актуальны тарыф без дадатковай аплаты. У далейшым яны могуць пераходзіць на агульных падставах. "З улікам індывідуальнага профілю спажывання для кожнага абанента рэкамендаваны персанальны варыянт новага тарыфнага плану", — паведамляе кампанія.
Інфармацыя аб рэкамендаваным тарыфным плане будзе даступная па USSD запыце *141*2*1#.
Абанентаў, якія не змянілі тарыфны план самастойна, з 1 лютага 2016 года кампанія аўтаматычна перавядзе на рэкамендаваныя тарыфныя планы. Па факце змены тарыфнага плану абаненты атрымаюць SMS-апавяшчэнне.