Machine Head героі Metal Hammer

Амерыканскія метал-камбінатары Machine Head сталі героямі цырымоніі ўручэння ўзнагароды Metal Hammer Awards, якая адбылася 11 чэрвеня ў Лондане. Яны заваявалі адразу дзве значныя ўзнагароды: у катэгорыях «Лепшы альбом» і «Залаты бог» (гэты тытул атрымаў франтмэн гурта Роб Флін).

У намінацыі «Лепшы гурт у глабальным масштабе» Machine Head абайшлі іх суайчыннікі Killswitch Engage, а ў лакальным брытанскім конкурсе на лепшую цяжкую каманду перамаглі Bullet For My Valentine. Майстры метал-кора з Вірджыніі Lamb Of God названыя «Лепшым канцэртным калектывам».

Спецыяльную узнагароду «Ікона цяжмета» атрымалі «бацькі» трэш-метал Slayer. У той жа час калега Кэры Кінга і кампаніі Слэш, а гэта экс-Guns N'Roses а цяперашні Velvet Revolver зьехаў з цырымоніі «рыфавым богам». Узнагароду за «Лепшы камбэк» атрымалі Heaven & Hell – гурт старых сяброў пад новай назвай, які складаецца з удзельнікаў Black Sabbath розных гадоў.

Нагадаю ўзнагарода Metal Hammer Awards заснавана вядомым музычным выданнем Metal Hammer.

Фота: www.roadrunnerrecords.de